Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

МЧС - информирует!

Дата: 3 декабря 2018 в 20:46
Автор: Шевчик О. В.
371 просмотр

Калінкавічы. Галоўнае – прафілактыка!

Мэта рэспубліканскай акцыі «Не прапальваць сваё жыццё» – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення. Для таго, каб станоўчы вынік быў дасягнуты, акцыя павінна ахопліваць розныя катэгорыі насельніцтва. Таму, у рамках другога этапу акцыі, работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычную работу на розных прадпрыемствах і арганізацыях, у пунктах грамадскага харчавання, а таксама пагутарылі з грамадзянамі пры правядзенні сельскага сходу.

У сваіх выступленнях ратавальнікі азнаёмілі грамадзян з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі, звярнуўшы ўвагу, што пераважная большасць пажараў і гібель людзей на іх адбываецца па віне нецвярозых курцоў. Рэкамендавалі набыць і ўсталяваць у сваё жыллё аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх. Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя мабільнага прыкладання МНС «Дапамога побач», пасля якой многія работнікі, якія прысутнічалі на выступах, прыняліся ўсталёўваць яго ў свае тэлефоны.

Другое вельмі важнае пытанне – выконванне патрабаванняў пажарнай бяспекі на рабочых месцах. Выратавальнікі звярнулі ўвагу на необходнасць захоўвання свабодных шляхоў эвакуацыі і пярвічных сродкаў пажаратушэння, нагадалі дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.