Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Лінгвістычнае спаборніцтва “Знаўцы беларускай мовы”

Дата: 26 февраля 2018 в 18:27
Автор: Шевчик О. В.
700 просмотров

                                                                            Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

                                                                  Баравая ў казачнай красе. 

Старажытная. Ты самая славянская.

                                                                Светлая, як травы ў расе.

            У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для вучняў 5 “А” і 5 “Б” класаў  прайшло лінгвістычнае спаборніцтва “Знаўцы беларускай мовы”, асноўнай мэтай якога была папулярызацыя роднай мовы сярод падрастаючага пакалення.

Вучні, падзяліўшыся на дзве каманды, з азартам удзельнічалі ў наступных конкурсах: “Востраў наразгаданых таямніц”, “Расшыфруй прыказку”, “Папацей,  грамацей”, “Адным словам”, “Музей сучаснага побыту”.

 Па выніках лінгвістычнага спаборніцтва вучні знайшлі адказы на самыя цяжкія пытанні, даведаліся пра святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы, прадэманстравалі свае веды па мове. На працягу ўсяго мерапрыемства настрой ва ўсіх быў выдатны, нават нягледзячы на тое, што перамагла ўсё ж адна каманда, каманда “Лінгвісты”, якая і атрымала дыплом пераможцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.