Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Гостевая книга


Оставлять сообщения могут только авторизованные пользователи

Имя:Уладзімір Сцепчанка

Контакты:+375293900307

Ад імя маіх дзяцей, вучня 4А класа Сцепчанкі Кастуся і вучаніцы 1А класа Сцепчанкі Крысціны, шчыра дзякую школе №6 г. Калінкавічы за арганізацыю харчавання!
Пасля Новага Году відавочна змянілася стаўленне дзяцей да наведвання сталовай. Дзеці пачалі з большым задавальненнем туды хадзіць. Цяпер не пачуеш ад іх, што страва была халоднай або нясмачнаю. Відавочна, якасна палепшыўся як асартымент так і якасць страў, з'явіліся стравы, якіх раней ніколі не было ў меню.
Таксама вельмі прыемна бачыць, што школа спрабуе атрымаць зваротную сувязь ад дзяцей і бацькоў; праводзіць апытанкі, каб высветліць, што больш падабаецца дзеткам, і зрабіць меню як мага больш прывабным для іх. Ну і той факт, што дырэктар асабіста кантралюе гэты працэс, паказвае наколькі школа дбае пра якасць харчавання.
Зразумела, бывае, што дзеці (асабліва Крысцінка) адмаўляюцца нешта есці з прычыны асабістых забабонаў: напрыклад, нечым не падабаецца знешні выгляд. Але гэта нармалёва, асабліва для дзяцей. Таксама разумею, што стравы мусяць адпавядаць нормам здаровага харчавання і шматлікім рэгламентам, таму немагчыма проста узяць і дадаць туды рэчы, кшталту піцы, якія так любяць дзеці.
Мо, нейкая магчымасць выбару дапаможа звесці да мінімуму колькасць дзяцей, што адмаўляюцца. Напрыклад, кожны дзень выбіраць з 2-3 варыянтаў сняданак на заўтра. Тады кожны зможа абраць сабе нешта даспадобы, пры гэтым школа будзе загадзя ведаць, чаго і колькі прыгатаваць.
Ці нейкія элементы інтэрактыву, кшталту дэгустацыі з закрытымі вачыма.
Веру, што цягам часу атрымаецца зрабіць такое меню, што будзе падабацца ўсім і пры гэтым адпавядаць усім нормам і магчымасцям школы.

Ответ:

Большое спасибо за ваши теплые слова и пожелания. Ваш отзыв очень важен для нас.

7 марта 2024 в 12:17